Чым Еўразвяз дапамагае Беларусі?


У межах кампаніі «Разам мы паляпшаем жыццё» Еўразвяз дапамагае зрабіць жыццё беларусаў лепшым.

Штогод па ўсёй Беларусі для стварэння дадатковых працоўных месцаў і новых магчымасцяў для ўсіх беларусаў ажыццяўляецца шэраг супольных праграмаў. У межах супрацоўніцтва было падтрымана больш за 300 кампаніяў і створаныя сотні працоўных месцаў.

Шмат увагі надаецца энергаэфектыўнасці. Напрыклад з дапамогай Еўразвязу ў адной са школаў Дзяржынску былі цалкам замененыя старыя вокны, уцеплены будынак школы. А вось на даху ўсталявалі сонечныя панэлі, дзякуючы якім цяпер школа круглы год забяспечаная гарачай вадою.

«Дзякуючы рэалізацыі праекту, у нас атрымалася эканомія да 4 тысячаў беларускіх рублёў штомесяц», – распавядае дырэктарка сярэдняй школы №4 Людміла Лукша.

Вельмі сур’ёзная праца ідзе, каб прывабіць у нашую краіну турыстаў. Для патрэбаў Нясвіжскага палацу набылі электробус, ровары, хутка набудуць сігвэі. У Слаўгарадзе быў створаны музей пчалярства і адчыненыя дзве аграсядзібы.

«Сярод эканомікі раёну турызм займае трэцяе месца. То бок турысты для нас – гэта ўсё», – кажа Святлана Язерская, намеснік старшыні райвыканкаму.

Шмат што робіцца для студэнтаў, якія, дзякуюць падтрымцы, могуць удзельнічаць у семінарах, навуковых праграмах і праграмах абмену.

Агулам рэалізоўваецца больш за сто праектаў. Больш падрабязна пра іх можна даведацца па спасылцы.

ГА, belsat.eu

Стужка навінаў