Чым бязвізавая Горадня вабіць літоўцаў?


 

4-5 разоў на тыдзень з цэнтру Вільні ў бок Беларусі едуць поўныя аўтобусы турыстаў.

Шмат хто з іх, праўда, цікавіцца не спадчынай ВКЛ, а шопінгам у Горадні, адзначаецца ў матэрыяле тэлеканалу «LNK».

«Лекі і алкаголь там танней, чым у Польшчы», – шэпчуцца турысты.

У Беларусі лекі ў разы таннейшыя, адзначаюць журналісты з суседняй краіны.

Але набываюць не толькі лекі.

«Набываюць нямала, любяць срэбраныя крыжыкі», – кажа Наталля, якая гандлюе срэбранымі вырабамі.

Побач з замкам гандляр-каваль заўважае, што самыя багатыя і шчодрыя турысты прыязджаюць з Вільні.

Ток-шоу «Форум» пра турыстычны патэнцыял Беларусі

Сваймі назіраннямі дзеліцца і прадаўшчыца гастраному:

«Літоўцы набываюць алкаголь, сярод літоўцаў вельмі папулярны жэньшэневы лікёр. Літоўцы кажуць, што тут танна, таму вязуць з сабой столькі алкаголю, колькі можна – здаецца 16 літраў піва і некалькі літраў моцных напояў».

Журналісты «LNK» адзначаюць, што за выгаднымі пакупкамі літоўцы ездзяць не толькі ў Горадню, але і ў польскі горад Сувалкі.

Указ, які дазваляе замежнікам уязджаць у Горадню без візы на тэрмін да пяць дзён, пачаў дзейнічаць 26 кастрычніка мінулага года.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu, паводле Delfi, фотаздымак Tio.by

Стужка навінаў