Чым будзем страляць у ворагаў у 2016-м?


«Belarus Security Blog» апублікаваў спіс вайсковай тэхнікі, якая паступіць на ўзбраенне беларускага войска ў 2016-м.

Міністэрства абароны Беларусі плануе набыць зенітна-ракетны комплекс «Тор-М2», радыёлакацыйную станцыю «Противник» расейскай вытворчасці і айчынныя станцыі «Роса» ды «Восток», 12 транспартна-баявых верталётаў Мі-8МТВ-5, вучэбна-баявыя самалёты Як-130, мадэрнізаваныя танкі Т-72.

Глядзіце таксама >>> «Грошы ад новага падатку пойдуць на беларускае войска, каб змагалася “з зялёнымі чалавечкамі”»

Плануецца, што да верасня рэактыўныя сістэмы залпавага агню «Паланэз» трапяць у 336-ую рэактыўную артылерыйскую брыгаду.

Паводле «Belarus Security Blog», Менскі завод колавых цягачоў і УП «Минотор-Сервис» займаюцца распрацоўкай для айчыннага войска лёгкіх бранявых аўтамабіляў.

Таксама Міністэрства абароны замовіла на «140-м рамонтным заводзе» мадэрнізацыю БТР-70 і распрацоўку бронемашыны «Кайман».

Яшчэ адной навінкай у беларускім войску будуць мадэрнізаваныя снарады з узмоцненай далёкасцю паражэння для «Градаў».

ЮВ, belsat.eu, паводле bsblog.info

Глядзі таксама
Каментары