Максім Чыгунка: З марыянеткі досыць! Герой Наваросіі высвятляе, што Крамлём завалодаў постмадэрнізм


Уявіце сабе кнігу ці фільм, у якім галоўны герой нечакана прыходзіць да высновы, што нешта не так, а яго жыццё праходзіць не ў рэальнасці, а на папяровых картках альбо на электронных прыладах. І нечакана замест таго, каб граць сваю ролю, пачынае казаць пра сваё дзіўнае пачуццё.

Нядаўна было апублікаванае інтэрв’ю з былым лідарам данецкіх сепаратыстаў Ігарам Гіркіным-Стралковым. Палкоўнік Стралкоў расчараваны тым, што адбываецца ў Данецку. Мяркуе, што праект, які распачынаў, калі са сваім атрадам заняў Славянск, паступовы быў закрыты Крамлём, які да таго ж сваю паразу прыкрывае пачаткам аперацыі ў Сірыі.

У канцы інтэрв’ю прамаўляе сімвалічныя словы:

«Гэта палітыка сімулякра. Настолькі прывыклі ствараць сімулякры, што вырашылі, што іх можна будаваць бясконца. Што можна рэальную знешнюю палітыку замяніць сімулякрам. Рэальную прапаганду – сімулятарам. Вайну – сімулякрам. Людзі развучыліся нешта рабіць. Вучацца толькі будаваць фасад прыгожы. Падмазаць яго. Пазалаціць крыху. І адмыць».

Просты і прастадушны афіцэр ГРУ і ФСБ раптам выкарыстоўвае незнаёмае замежнае слова – сімулякр. А што гэта? Тэрмін быў уведзены ў сацыялогію французскім мысляром Жанам Бадрыярам яшчэ ў 1981 годзе.

Аснова яго тэорыі, калі ў двух словах, што СМІ, якія павінны адлюстроўваць рэчаіснасць, даўно згубілі з ёй кантакт і вырабляюць бясконцы набор знакаў і сімвалаў, якія не адносяцца да рэчаіснасці як такой, але для сябе. Такім чынам немагчыма адрозніць фантазію ад арыгінала. СМІ, якія калісьці хацелі быць адлюстраваннем рэчаіснасці – сталі толькі вобразам, які прадстаўляе сам сябе. Таму мы жывем не ў рэчаіснасці прадметаў, сімвалаў і паняццяў, але ў свеце сімулякр, якія ўмела прыкідваюцца тым, што калісьці было праўдзівым.

Бадрыяра лічаць тэарэтыкам і крытыкам пост-мадэрнізму – эпохі, у якой усё прызначана і гладка, а чалавек падпадае пад маніпуляцыі, як ніколі раней.

Тады Расея гэта вялізны сімулякр? Цікава, што адкрыццё постмадэрнізму Расеі адбылося на рубяжы стагоддзяў – дзякуючы раману Віктара Пелевіна «Generation П». Пісьменнік ужо ў 1999 годзе ўсвядоміў і апісаў, што адроджаная па 70 гадах СССР Расея будуецца пераважна не на падставе інстытуцый, а на асвятленні СМІ. І адсюль перакручанае паняцце, што Расеяй кіруюць не сапраўдныя палітыкі і алігархі, а іх ідэі ў фармаце 3D. Ну і трэба наноў прыдумаць таксама нацыянальную ідэю – чым у пост-мадэрнісцкай Расеі  займаюцца не філосафы, а спецыялісты ад рэкламы.

«У нас таксама быў… гэты… камунзім. А цяпер ён скончыўся, і ніякай ідэі няма ўвогуле, крамя бабак.[…] Расеі патрэбная простая, выразная руская ідэя, каб любая сука з любога Гарварду пасля тлумачэння на пальцах зразумела, каб яны не думалі, што мы там у Расеі грошай накралі і жалезныя дзверы паставілі. Каб яны, блядзі, такую духоўнасць адчулі, як у 1945 пад Сталінградам».

Такую задачу ставіць адзін з персанажаў фільму Вавілену Татарскаму – свежаспечанаму капірайтару. Большасць дзяржаваў ужо вынайшлі свае ідэі – Расеі прыйшлося зрабіць гэта толькі нядаўна. І ідэя гэта аказалася абсалютнай пост-мадэрнісцкай хімерай. Расея са сцягам-трыкалорам і савецкім гімнам ператвараецца ў пост-мадэрнісцкія гідры: услаўляе СССР, перамогу над фашызмам, адноўлены храм Хрыста Збаўцы, які наведаў прэзідэнт – у мінулым афіцэр арганізацыі, якая змагалася з царквой. Ставіць помнікі Сталіну і царам.

Крамлёўская эліта змагаецца з глабалізацыяй як заходнія левыя, нават не хаваючы лецішчаў, яхтаў і гадзіннікаў за мільёны долараў. Расея пакуль што кансерватыўная, левая, пацыфісцкая, мілітарысцкая, капіталістычная і камуністычная. Вонкавы назіральнік з дэмакратычнай краіны нават працірае вочы ад здзіўлення: як такі гібрыд увогуле можа існаваць. Аднак ён існуе дзякуючы ўмелай прапагандзе.

І калі ў разуменні Гіркіна расейская палітыка з’яўляецца творам сімулякраў, гэта азначае, што рэальная, хоць і схаваная ідэалогія дзяржавы, з’яўляецца свайго роду постсавецкім постмадэрнізмам. А прасвятленне Гіркіна можна параўнаць з прасвятленнем, якое адбываецца з Джымам Кэры ў фільме «Шоў Трумана», альбо з Гаральдам Крыкам з фільму «Персанаж», які нечакана пачынае чуць у галаве голас апавялальніка. І разумее, што ён герой чужой аповесці.

Гіркін з’яўляецца фігурай, якая сімвалізуе расейскае стаўленне да рэчаіснасці. Афіцэр ГРУ і ФСБ, які любіць апранацца ва ўніформу белага афіцэра царскай арміі і бегаць з падобнымі да сябе па імправізаваных полях бітваў. Раптам такога чалавека пераконваюць/даюць заданне выклікаць «спантаннае» паўстанне на Данбасе ў імя вызвалення народа ад «фашысцкай» хунты. І тэрыторыя, на якой ніколі не было этнічных канфліктаў, успыхвае сапраўднай вайной, у якой гінуць тысячы, а сотні тысячаў вымушаныя уцякаць.

Усё гэта адбываецца пры актыўным падтрыманні расейскіх СМІ, якія цягам некалькіх месяцаў выклікаюць атмасферу істэрыі, вінавацяць украінцаў ва ўсіх злачынствах, у тым ліку ўкрыжаванні дзяцей на галоўнай плошчы Славянску. Уласна Гіркін – гэта чалавек-сімулякр: пісьменнік фэнтэзі, афіцэр ФСБ, якому здаецца, што ён афіцэр царскага войска, ідзе на вайну з Украінай, якая ў расейскіх СМІ параўноўваецца з барацьбой супраць Трэцяга Рэйху і амаль з Вялікай Айчыннай.

Гэтыя два сімвалы, святыя для расейцаў, у стылі шоў адарвалі ад іх рэальных значэнняў у імя спецыяльнай палітыкі. Гіркін – ідэальны кандыдат на прыгожую смерць дзе-небудзь пад Данецкам, але вярнуўся ў Расею і жыве з прыгожай нявестай.

Невядома, ці ўцёк з Данбасу, бо не хацеў граць паводле сцэнарыя, які яму высылалі з Масквы і выйшаў са Славянску без бою. Але такім чынам пазбавіў расейскія медыі права гаварыць пра данбасскі «Сталінград» і славіць гераічную гібел яго абаронцаў. Або наадварот – сыйшоў у адстаўку, таму што гэта адпаведала  расейскаму сцэнару, якіі прадугледжваў, што Наваросія ніколі не паўстане.

Гіркін, якога, верагодна, цісне роля чалавека-сімулякра, цяпер засыпае сеціва сэлфі ў абдымках сваёй нявесты. Нібы хоча даказаць усім, што сапраўды існуе як чалавек з крыві і косці, а не як бледная ікона барацьбы з «украінскім фашызмам».

Сімулякр крытыкуе Крэмль за стварэнне сімулякраў. Гіркін з’яўляецца фігураю, якая сімвалізуе расейскае стаўленне да рэчаіснасці. Афіцэр ГРУ і ФСБ, якія любіць апранацца ва ўніформу белага афіцэра царскай арміі і бегаць з падобнымі да сябе па імправізаваных полях бітваў. Раптам такога чалавека пераконваюць/даюць заданне выклікаць «спантаннае» паўстанне на Данбасе ў імя вызвалення народа ад «фашысцкай» хунты. І тэрыторыя, на якой ніколі не было этнічных канфліктаў, успыхвае сапраўднай вайной, у якой гінуць тысячы, а сотні тысячаў вымушаныя уцякаць.

Цяпер Гіркін даведваецца, што ён і расейскі народ жывуць у нейкай постмадэрнісцкай гладкай рэальнасці, дзе мае значэнне вонкавы выгляд – карцінка ў тэлевізары ці відэа ў інтэрнэце. Учора вызвалялі Данбас, сёння мы змагаемся з тэрарызмам у Сірыі. Акрамя таго заклік Пуціна, накіраваны да заходніх краінаў стварыць антытэрарыстычную «антыгітлераўскую» кааліцыю – спроба выкарыстаць стары сімвал, татальна адарваўшы яго ад кантэксту. Што будзе заўтра? Заваёўванне нежылой Арктыцы? Экспедыцыя на Марс? Ніхто не ведае.

Да Расеі заходнія інтэлектуальныя плыні заўсёды даходзяць са спазненнем, а як ужо замацуюцца, то атрымоўваецца карыкатура. Так было з марксізмам, так цяпер з постмадэрнізмам. Постмадэрнізм меў у сваіх вытоках дыстанцыю і іронію, мяркуючы, што большасць рэчаў, гэта стварэнне, і стваральнік постмадэрнісцкай прыроды падміргвае аўдыторыі. У Расеі ўсё інакш – расейцы, і, перш за ўсё, іх улады, са смяротнай павагай трактуюць створаны сабой свет. Учора #Крымнаш, сёння #Дамаскнаш.

Палітыка Расеі можа быць разгледжаная з пункту гледжання постмадэрнісцкай забавы як пастаяннае жангліраванне симулякрамі. Гэта робяць спрытныя паліттэхнолагі ды спецыялістамі маніпуляцыі і рэкламы, якія верна ідуць па сцежцы, адкрытай Джымам Джармушам, які аднойчы сказаў:

«Крадзі адусюль тое, што грае ва ўнісон з тваім натхненнем альбо пашырае тваё ўяўленне. […] Сапраўднасць нічога не вартая: арыгінальнасці не існуе».

Укрыжаваны хлопчык у Славянску – гэта матыў, узяты з «Гульні тронаў», Боінг над Данбасам збіў уклеены ў графічным рэдактары на мапе Google украінскі Су-27, прысутнасць Пуціна ў тэлевізары не адлюстроўвае яго календара, але гэта запраграмаваны загадзя шэраг прыгатаваных «відэа-кансерваў».

На жаль, гэта не проста жангляванне тэлевізійымі кадрамі, пастамі ў інтэрнэце, якія робяцца адмысловымі інтэрнэт-брыгадамі. Існуе нешта, што прымушае не забываць, што ёсць рэальнасць па-за тэлебачаннем і інтэрнэтам. Ракеты, выпушчаныя расейцамі падчас вайны ва Украіне, як высветлілася, былі інструментам у стварэнні іншых сімулякраў. Тым не менш сем’і загінулых і тысячы ўцекачоў ударыліся аб цвёрдую, бясспрэчную рэчаіснасць.

Максім Чыгунка, belsat.eu

Стужка навінаў