Чыгуначнікі і міліцыянты будуць лавіць тых, хто пераходзіць праз рэйкі ў забароненых месцах


Спецыяльная аперацыя «Бяспека» пройдзе 23–27 верасня ва ўсіх абласцях на ўсіх шасці аддзяленнях Беларускай чыгункі.

Прадугледжаны комплекс захадаў, у якіх будуць задзейнічаныя супрацоўнікі чыгункі, ДАІ і аддзелаў унутраных спраў на транспарце. У тым ліку будуць праводзіцца штодзённыя сумесныя рэйды на станцыях, прыпыначных пунктах і чыгуначных перагонах. Асноўная задача рэйдавых груп — папярэджанне пераходу чыгуначных пуцей у неўстаноўленых месцах, фіксацыя парушэнняў правілаў праезду чыгуначных пераездаў, недапушчэнне знаходжання на чыгуначных аб’ектахграмадзянаў у стане алкагольнага апянення.

Плануецца дадатковае абследаванне тэхнічнага стану пешаходных насцілаў, чыгуначных пераездаў, сродкаў інфармавання аб набліжэнні цягнікоў.

Марына Носава, БелаПАН.

Стужка навінаў