Чвэрць насельніцтва Беларусі пакутуе на атлусценне


Залішнюю вагу маюць 60,6% насельніцтва. У 25,4% – атлусценне, вісцаральнае атлусценне (калі тлушч акружае і пранізвае ўсе нашы ўнутраныя органы) адзначана ў 42% мужчын і 63,5% жанчын.

Пра гэта сведчаць папярэднія вынікі даследавання, якое правяло Міністэрства аховы здароўя Беларусі сумесна з СААЗ.

Паказнікі гэтыя растуць з узростам. У старэйшых за 45 гадоў ён вышэйшы: сярод мужчын вісцаральнае атлусценне адзначаецца ў 56,5% рэспандэнтаў, сярод жанчын – у 82,4%.

У групе 60-70 гадоў – 60,7% у мужчын і 88% у жанчын.

Атлусценне вядзе да многіх метабалічных парушэнняў: рызыкі павышэння артэрыяльнага ціску, развіцця цукровага дыябету другога тыпу, анкалогіі. Каб знізіць рызыку захворвання, акружнасць таліі ў жанчын не павінна перавышаць 80 см, у мужчын – 94 см.

ДР belsat.eu паводле belta.by

Стужка навінаў