Чуткі пра закрыццё Лідскага мясакамбінату не пацвердзіліся


[vc_row][vc_column][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI1NjAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIzMTUlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGVXFVWmFBVjZwbHclMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][/vc_column][/vc_row]Дырэктар Лідскага мясакамбінату прызнаецца, што ў прадпрыемства вялікія праблемы, але абвяргае інфармацыю пра закрыццё.

Звесткі пра тое, што Лідскі мясакамбінат хочуць зачыніць, апынуліся чуткамі. Цягам апошніх гадоў мясакамбінат сапраўды зазнаў шматмільярдныя страты, аднак у размове з «Белсатам» дырэктар прадпрыемства паведаміў, што пакуль пра банкруцтва казаць рана. Што праўда, кіраўніцтва мясакамбінату адзначае, што праблемы ёсць – і яны вялікія.

«Сёння з губернатарам я сустракаўся. Прадпрыемства працуе і будзе працаваць. Ніхто прадпрыемства не зачыніць. Дастаткова складанае фінансавае становішча прадпрыемства – напэўна, як і паўсюль. Мы працуем нерэнтабельна. У нас страты з улікам крэдытаў. І «абаротка» крыху вымываецца», – кажа дырэктар Лідскага мясакамбінату Андрэй Міхалькевіч.

Дырэктар Лідскага мясакамбінату пацвердзіў, што пастаўкі прадукцыі ў Расею спыніліся. Прычына ў тым, што расейскі бок патрабуе панізіць кошт мяса з Беларусі. А гэта, у сваю чаргу, нявыгадна айчыннаму прадпрыемству.

Стужка навінаў