Чорная «труба» і згарэлае жыта: міні-смерч падчас пажару на Гомельшчыне


Дзве пажарныя машыны, ратаўнікі і працаўнікі гаспадаркі «Міхалаўскае-Агра» гасілі пажар на полі. Нечакана на месцы пажару ўтварыўся міні-смерч.

Паводле працаўнікоў гаспадаркі, прычынаю пажару магла стаць іскра з глушыцеля цяжкавіка, які перавозіў жыта. Сухая салома імгненна загарэлася, кіроўца не даў рады з дапамогаю аднаго вогнетушыцеля згасіць полымя.

Згарэла салома на плошчы каля 5 гектараў і каля 2 сотак нязжатага жыта.

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў