Чэшскага бізнесоўца аштрафавалі на $ 3 тыс. за «нелюбоў» да расейцаў


Томаш Крчмарж з Остравы з сярэдзіны сакавіка забараніў спыняцца ў сваім гатэлі грамадзянам Расеі, якія падтрымліваюць анексію Крыму.

Учынак уладальніка гатэлю вызваў шквал крытыкі, яго абвінавацілі ў дыскрымінацыі. Тады мужчына пагадзіўся сяліць да сябе толькі тых расейцаў, якія пісалі заяву аб нязгодзе з далучэннем паўвострава, пішуць Noviny.kz.

На сваім пратэсце мужчына страціў каля 15% пастаяльцаў. Аднак паводле Крчмаржа, яго дыскрымінацыя свядомая і накіраваная на тое, каб «людзі пачалі думаць».

Большасць чэхаў негатыўна ставіцца да палітыкі Расеі ў канфлікце з Украінай. Нягледзячы на антырасейскія погляды звычайных людзей, шырокі розгалас набыў скандал з удзелам чэшскага прэзідэнта Мілаша Зэмана, які днямі мацюкаўся на «Pussy Riot» і расхвальваў Пуціна ў сваім радыёвыступленні. Палітык адмовіўся прасіць прабачэння і заявіў, што не будзе аплочваць штраф за выкарыстанне нецэнзурнай лексікі.

У адказ на ягоныя паводзіны ў інтэрнэце з’явілася петыцыя за адкліканне Зэмана з пасады прэзідэнта, а дырэктар адной з чэшскіх гімназіяў прыбраў з кабінета партрэт чэшскага лідара.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў