Чэргаў у абменнікі больш не будзе?


Беларускім банкам дазволілі прадаваць неабмежаваную колькасць валюты. Нацбанк прыняў рашэнне аб зняцці абмежаванняў па набыццю валютных сродкаў на «Беларускай валютна-фондавай біржы».

Згодна з пастановай Нацбанку № 29 ад 26 студзеня, банкі могуць прадаваць усю валюту, набытую на біржы і ў фізічных асобаў. Раней банкі накіроўвалі ў абменнікі толькі тую валюту, якую цягам дня набылі ў грамадзянаў.

Высокі попыт на долары і еўра прывёў да агромністых чэргаў у абменнікі, стварыў «чорны валютны рынак», наяўнасць якога паспрыяла росту колькасці валютных спекулянтаў.

Нагадаем, што 20 снежня 2014 г. Нацбанк увёў 30-адсоткавы валютны збор, каб абмежаваць ажыятажны попыт на цвёрдую валюту. 9 студзеня галоўны банк краіны адмяніў гэты збор на рынку наяўных аперацыяў, аднак банкі працягвалі прадаваць толькі тую валюту, якую наздавалі іх кліенты.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў