Чэмпіянат Беларусі па футболе: «Шахцёр» згуляў унічыю з менскім «Дынама»


Брамнік менскага «Дынама» Андрэй Гарбуноў

У футбольным першынстве сёння згулялі тры гульні.

У межах 6-га туру, у сталіцы менскае «Дынама» згуляла ўнічыю з салігорскім «Шахцёрам» – 0:0. «Дынамаўцы» Берасця зазналі гасцявую паразу з лікам 0:2 ад жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ». У яшчэ адным матчы «Іслач» з лікам 1:2 саступіла гарадзенскаму «Нёмну».

У заключным матчы туру заўтра сустрэнуцца магілёўскае «Дняпро» і барысаўскі БАТЭ.

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў