Чэмпіянат Беларусі: «Крумкачы» і БАТЭ здабываюць перамогі


У беларускім футбольным першынстве прайшлі чарговыя матчы.

У Менску «Крумкачы» перамаглі ФК «Віцебск» з лікам 1:0 і падцягнуліся ў табліцы да ФК «Менск». Цяпер гэтыя абедзве каманды маюць аднолькавую колькасць ачкоў (21), займаючы трэцяе і чацвёртае месцы адпаведна.

У сваю чаргу БАТЭ на апошніх хвілінах вырваў перамогу ў гасцявым матчы супраць жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ» – 2:1.

Вынікі іншых матчаў тура:

«Нафтан» – «Менск»: 1 – 1

«Слуцк» – «Белшына»: 2 – 1

«Граніт» – «Дынама» (Берасце): 2 – 1

«Дынама» (Менск) – «Нёман» (адбудзецца 20 чэрвеня)

«Шахцёр» – «Іслач» (20 чэрвеня)

На першым месцы ў табліцы ідзе барысаўскі БАТЭ з 28 ачкамі, на другой пазіцыі – менскае «Дынама», якое мае 23 ачкі.

НМ, belsat.eu, фотаздымак vk.com/krumkachy

Стужка навінаў