Чатыры месяцы пацяплення, або як ЕЗ прыпыніў санкцыі супраць Лукашэнкі


Абмежавальныя захады адменяць да лютага 2016 года і пры неабходнасці могуць аднавіць. Пра гэта паведаміў дзяржсакратар Францыі ў еўрапейскіх справах Арлем Дэзір. Паводле еўрачыноўніка, Такім чынам Еўропа хоча наблізіць да сабе Беларусь – не для прыёму ў ЕЗ, але як партнёра для стабілізацыі рэгіёну.

«Мы прынялі рашэнне ў святле вызвалення некалькіх палітычных зняволеных і пасля выбараў, якія прайшлі ў прымірэннай атмасферы, хоць мы і чакаем дакладу назіральнікаў, каб мець больш поўнае рашэнне», – заявіў ён журналістам пасля паседжання кіраўнікоў МЗС краін-членаў ЕЗ.

Рашэнне пра адмену санкцый пацвердзіў і міністр замежных спраў Літвы Лінас Лінкявічюс. Пры гэтым прэс-сакратар Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў Мая Качыянчыч паведаміла БелаПАН, што афіцыйнае рашэнне наконт санкцый  будзе прынятае да канца кастрычніка.

Хоць выбары прызналі краіны СНД і Кітай, паводле назіральнікаў АБСЕ, спосаб падліку галасоў падарваў шчырасць выбараў.

Пры гэтым у іх справаздачы падкрэсліваецца, што выбарчая кампанія праходзіла мірна.


 

Санкцыі Еўразвязу ў дачыненні да Беларусідзейнічаюць з 2006 года і ўключаюць чорны спіс з амаль 150 асобаў, у тым ліку Лукашэнкі, якім забаронены ўезд у аб’яднаную Еўропу і фінансавыя актывы якіх у еўрапейскіх банках замарожаныя. Пасля выбараў 2010 года Брусэль пашырыў санкцыі, у якасці падставы выкарыстаўшы рэпрэсіі супраць апазіцыі і парушэнні правоў чалавека. Таму Захад наклаў эмбарга на зброю і пастаўкі ў Беларусь паліцэйскага абсталявання і тэхнікі двайнога прызначэння, якія могуць выкарыстоўваць для ўнутраных рэпрэсій.

belsat.eu 

Глядзі таксама
Каментары