Часовым вакалістам AC/DC стаў Эксл Роўз з «Guns N’Roses»


Лідар «Guns N’Roses» заменіць Браяна Джонсана на гастролях па Еўропе і ЗША. Пра гэта паведаміў афіцыйны «Тўітэр» гурта.[/vc_column_text][vc_raw_html]JTNDYmxvY2txdW90ZSUyMGNsYXNzJTNEJTIydHdpdHRlci10d2VldCUyMiUyMGRhdGEtbGFuZyUzRCUyMmVuJTIyJTNFJTNDcCUyMGxhbmclM0QlMjJlbiUyMiUyMGRpciUzRCUyMmx0ciUyMiUzRUFDJTJGREMlMjB3aWxsJTIwcmVzdW1lJTIwdGhlJTIwJTNDYSUyMGhyZWYlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnR3aXR0ZXIuY29tJTJGaGFzaHRhZyUyRlJvY2tPckJ1c3QlM0ZzcmMlM0RoYXNoJTIyJTNFJTIzUm9ja09yQnVzdCUzQyUyRmElM0UlMjBXb3JsZCUyMFRvdXIlMjB3JTJGJTIwQXhsJTIwUm9zZSUyMGpvaW5pbmclMjBvbiUyMHZvY2Fscy4lMjBBbGwlMjB1cGRhdGVkJTIwdG91ciUyMGRhdGVzJTIwY2FuJTIwYmUlMjBmb3VuZCUyMGhlcmUlMjAlM0NhJTIwaHJlZiUzRCUyMmh0dHBzJTNBJTJGJTJGdC5jbyUyRmpzaFJENHBCVjclMjIlM0VodHRwcyUzQSUyRiUyRnQuY28lMkZqc2hSRDRwQlY3JTNDJTJGYSUzRSUzQyUyRnAlM0UlMjZtZGFzaCUzQiUyMEFDJTJGREMlMjAlMjglNDBhY2RjJTI5JTIwJTNDYSUyMGhyZWYlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnR3aXR0ZXIuY29tJTJGYWNkYyUyRnN0YXR1cyUyRjcyMTU1ODIyMzcyNDE0MjU5MiUyMiUzRUFwcmlsJTIwMTclMkMlMjAyMDE2JTNDJTJGYSUzRSUzQyUyRmJsb2NrcXVvdGUlM0UlMjAlM0NzY3JpcHQlMjBhc3luYyUyMHNyYyUzRCUyMiUyRiUyRnBsYXRmb3JtLnR3aXR0ZXIuY29tJTJGd2lkZ2V0cy5qcyUyMiUyMGNoYXJzZXQlM0QlMjJ1dGYtOCUyMiUzRSUzQyUyRnNjcmlwdCUzRQ==[/vc_raw_html][vc_column_text]Такое рашэнне музыкі прынялі ў сувязі з праблемамі са здароўем у сталага вакаліста групы Браяна Джонсана. Лекары параілі яму неадкладна спыніць выступы ў сувязі з вялікай імавернасцю поўнае страты слыху.

Эксл Роўз, вакаліст «Guns N’Roses», выйдзе на сцэну разам з AC/DC ужо 7 траўня, у Лісабоне. У планах – 10 канцэртаў у ЗША і ўсе канцэрты ў межах еўрапейскага турнэ. Найбліжэйшы да беларускіх межаў канцэрт пройдзе 22 траўня ў Празе.

«Мы б вельмі хацелі скончыць гэты сусветны тур гэтак жа, як і пачалі, але мы разумеем і паважаем пастанову Браяна спыніць выступы ды пастарацца захаваць здароўе. Мы маем намер выканаць абавязкі перад усімі, хто падтрымліваў нас гэтыя гады, і нам пашанцавала, што Эксл ласкава прапанаваў дапамагчы ў гэтым», – зазначаюць музыкі гурта.

Пасля завяршэння еўрапейскай часткі турнэ Роўз далучыцца да сваёй групе «Guns N’Roses», у якой таксама летам запланаваны тур «Not In This Lifetime».

Пасля яго заканчэння будзе вызначаны графік выступленняў AC/DC у ЗША.

Браян Джонсан прыйшоў у AC/DC толькі ў 1980 годзе пасля смерці Бона Скота, які прынёс гурту першы поспех. Запісаны пасля ягонае гібелі альбом «Back in Black» з Джонсанам ў якасці вакаліста стаў самым паспяховым для гурта і адным з самых прадаваных альбомаў у гісторыі рок-музыкі.

ДД

Стужка навінаў