Часовы мост праз Прыпяць пабудуюць да сярэдзіны сакавіка


фота 112.by

Часовы аб’язны мост праз Прыпяць у Жыткавіцкім раёне пабудуюць да сярэдзіны сакавіка, паведамляе БелТА са спасылкай на генеральнага дырэктара РУП «Гомельаўтадар» Ігара Матвецова.

Будаўніцтва часовага моста патлумачылі тым, што пантонная пераправа не вытрымлівае ледаходу.

Гендырэктар «Гомельаўтадар» распавёў аб ходзе работ па ўзвядзенню часовага абʼязной моста. Зараз дарожныя службы абсталёўваюць падыходы да будучага моста – насыпаецца земляное палатно.

«Пасля гэтага спецыялісты пачнуць узводзіць мост. Ён будзе ўяўляць сабой металічную зборна-разборную канструкцыю. Рух па ім будзе адкрыты для транспарту і для людзей», – патлумачыў Ігар Матвецоў.

Нагадаем, у мінулым снежні аўтамабільны мост праз Прыпяць прызналі аварыйным і закрылі, а замест яго пабудавалі пантонную пераправу. Уноч на 14 студзеня яна не вытрымала цячэння і сарвалася. Пры гэтым ніхто не пацярпеў.

КА, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары