Часопіс «The Economist» назваў Скарыну беларускім Марцінам Лютэрам


Аўтары брытанскага выдання прысвяцілі артыкул Францішку Скарыну, у якім параўналі беларускага першадрукара з багасловам, ініцыятарам Рэфармацыі і перакладчыкам Бібліі на нямецкую мову Марцінам Лютэрам.

У артыкуле адзначаецца, што сёлета спаўняецца 500 год з выхаду «95 тэзісаў аб сіле і дзейснасці індульгенцыяў» Марціна Лютэра, да чаго прымеркаваны шэраг царкоўных імпрэзаў і выставаў.

«Але 1517-ы варта ўзгадаць і па іншых прычынах. У гэтым годзе Францыск Скарына выдаў кнігу псальмаў на роднай беларускай мове: ён быў адным з першых, хто выкарыстаў кірыліцу. Толькі праз два гады, ён пераклаў вялікую частку Бібліі. Па-за межамі Беларусі, дзе ў яго гонар названыя помнікі, вуліцы і будынкі ўніверсітэтаў, Скарына застаецца адным з забытых талентаў эпохі».

У публікацыі згадваецца біяграфія беларускага асветніка і адзначаецца, што ён «меў вельмі разнастайнае жыццё».

«У параўнанні паміж Скарынам і Лютэрам можна пайсці далей. Як пратэстанцкі рэфарматар, Скарына разумеў важнасьць новых тэхналогіяў. Ён першы выкарыстаў друкаваны прэс у Вільні, а яго праекты былі ўплывовымі нават за межамі Беларусі».

Ён не атрымаў міжнароднага прызнання, таму што не існавала праваслаўнай рэфармацыі.

Тым не менш, Скарына застаецца папулярным сярод беларусаў. У 2012 годзе вынікі апытання паказалі, што Скарыну назвалі самым вядомым беларусам.

Францыск Скарына павінен быць побач з Лютэрам, як адзін з найвялікшых дзеячаў еўрапейскай культуры, падсумоўвае часопіс.

ДР belsat.eu паводле economist.com

Стужка навінаў