Часопіс Forbes у восьмы раз назваў імя самага ўплывовага чалавека свету


У чацвёрты раз запар самым уплывовым чалавекам свету, паводле Forbes, стаў кіраўнік Крамля Уладзімір Пуцін.

«Расейскі прэзідэнт распаўсюдзіў уплыў сваёй краіны амаль у кожны куток зямнога шара; ад радзімы да Сірыі і прэзідэнцкіх выбараў у ЗША – Пуцін працягвае атрымліваць тое, што ён хоча», – тлумачаць сваё рашэнне часопіс.

Сярод довадаў журналісты згадваюць абвінавачванне расейскіх хакераў ва ўзломе паштовых сервераў членаў Дэмакратычнай партыі ЗША, што адыграла на руку кандыдату ад Рэспубліканскай партыі Доналду Трампу. У Forbes упэўненыя, што ўплыў Пуціна будзе яшчэ большы, калі Трамп зойме сваё месца ў Белым доме.

Рэкордны скачок з 72-га на 2-ое месца зрабіў Трамп, бо «ён мае імунітэт да скандалу, на яго баку абедзве палаты Кангрэсу і асабісты капітал у мільярды».

На трэцяй пазіцыі – канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель.

Цяперашні прэзідэнт ЗША Барак Оўбама заняў толькі 48 радок (летась ён быў трэцім).

Forbes вызначае самых уплывовых людзей свету ўжо восьмы год. Усяго ў спісе 74 асобы. Вырашальныя фактары, якія бяруцца пад увагу: колькасць падначаленых, фінансавыя рэсурсы, якія яны кантралююць, ці маюць яны ўплыў у больш чым адной вобласці, і наколькі актыўна яны валодаюць сваю ўладу, каб змяніць свет.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў