charter97.org і belaruspartisan.org «амніставаныя»?


Апазіцыйныя сайты зніклі з «чорнага спісу». Пра гэта electroname.com паведаміла «крыніца з тэлекамунікацыйнай галіны Беларусі».

Сайты, якія раней блакаваліся, цяпер будуць адкрытыя для ўсіх інтэрнэт-карыстальнікаў.

Пад «амністыю» трапіла  старонка праваабарончага цэнтру «Вясна», блог Яўгена Ліпковіча, prokopovi.ch, europeanbelarus.org і шэраг іншых, перадае electroname.com.

Паводле news.tut.by, доступ да рэсурсаў «Хартыя’97», «Беларускі партызан» ды «Вясны» аднавіўся для карыстальнікаў правайдару «Белінфанет» (ADSL.by).

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў