У Менску адбыўся «Чарнобыльскі шлях». Глядзіце стрым з акцыі і спецвыпуск «Белсату»


26 красавіка ў Менску прайшла традыцыйная акцыя «Чарнобыльскі шлях» у памяць аб катастрофе на Чарнобыльскай атамнай станцыі. 

20:15. Мы заканчваем нашую трансляцыю. Дзякуй за ўвагу!

20:02. Мітынг скончаны, людзі пачынаюць разыходзіцца, застаецца шмат супрацоўнікаў міліцыі.

20:00. Каля 200 асобаў у Кіеўскім скверы спяваюць «Магутны Божа», акцыя набліжаецца да завяршэння.

19:50. Удзельнікі «Чарнобыльскага шляху» дайшлі да Кіеўскага скверу, дзе прамаўляе Юрась Беленькі.

19:38. Шмат людзей, разбіўшыся на невялікія групкі, пайшлі ў бок Кіеўскага скверу.

19:27. Акцыя скончаная, арганізатары нагадалі ўдзельнікам, што можна працягнуць шэсце на Кіеўскі сквер, дзе адбываецца дазволеная ўладамі акцыя партыі КХП-БНФ.

 

19:24. Некаторыя ўдзельнікі падышлі да Чарнобыльскай капліцы і да помніку «Ахвярам Чарнобылю», чакаюць на астатніх. Пачынаецца малітва.

19:21. «Апошнім часам нічога не робіцца ліквідатарам, бо дзяржава махнула на гэта», – адзначыў ліквідатар.

19:14. Побач з удзельнікамі акцыі заўважаныя «сінія бусы», у якіх звычайна перавозяць затрыманых актывістаў.

19:05. «Нашчадкі спытаюць: дзе вы былі, калі ўсё гэта будавалася? Скажу, што два разы выйшла на мітынг», – жанчына тлумачыць, чаму далучылася да акцыі.

18:52. А вось яшчэ адна калона, з аўтазакаў, на вуліцы Харужай.

Фота з «Фэйсбуку» Аксаны Крышчановіч

18:45. Палымяная прамова гамельчука пра наступствы Чарнобылю і сітуацыю ў Беларусі:

«Тыя 2 рублі, якімі мяне будуць у дзень разлічваць, мне непатрэбныя. Я годны дарослы мужчына, грамадзянін сваёй краіны. Гомельшчына мая, мая вёска пахаваная, закапалі ў 1988 годзе Барталамееўку. Я ўчора там быў на могілках, не паверыце, я плакаў. Мае равеснікі, хто нарадзіўся ў 1960-х, пачалі класціся ў зямлю – ці гэта ад дабра? Не ад дабра!» – заявіў удзельнік акцыі, які прыехаў на «Чарнобыльскі шлях» з Гомлю.

18:40. Калона расцягнулася, частка людзей, рухаючыся па Сурганава, ужо дайшла да вуліцы Якуба Коласа, а канца калоны не бачна.

18:28. Калона рушыла на Бангалор, шэсце суправаджаецца звонам, які нагадвае пра Чарнобыльскую катастрофу.

18:17. Прамаўляюць арганізатары акцыі, эколаг Таццяна Новікава кажа, што надыйшоў час спыняць «астравецкую пачвару». Тым часам Менскі метрапалітэн паведаміў, што на станцыі метро «Акадэмія навук» цягнікі не спыняюцца.

18:07. «Чаму я супраць Астравецкай АЭС? Здаецца мне, што будзе як з Чарнобылем. Мне страшэнна», – кажа адзін з удзельнікаў «Чарнобыльскага шляху».

18:00. Павал Севярынец: «Каб спыніць будаўніцтва Астравецкай АЭС, трэба змяніць гэты рэжым».

17:55. Добры вечар! Пачынаем нашую трансляцыю з сённяшняй акцыі. Людзі збіраюцца ля кінатэатру «Кастрычнік».


Дзе адбудзецца Чарнобыльскі шлях?


«Чарнобыльскі шлях» прайшоў па звыклым маршруце ад кінатэатра «Кастрычнік» па вуліцы Сурганава да капліцы «Ахвярам Чарнобылю».

Летасць шэсце Чарнобыльскага шляху сабрала каля 1000 чалавек – тых, хто хацеў ушанаваць памяць ахвяраў Чарнобылю, а таксама нагадаць пра небяспеку будаўніцтва атамнай станцыі ў Беларусі. Акцыя скончылася хвілінай маўчання каля капліцы «Ахвярам Чарнобылю», абышлося без затрыманняў.

ВЧ, belsat.eu

Стужка навінаў