«Чарнобыльскі шлях–2016». Жывая трансляцыя на belsat.eu


Наўпроставая трансляцыя з юбілейнага шэсця ў Менску.[/vc_column_text][vc_video link=”https://www.youtube.com/watch?v=hEJIvoYAVWE”][vc_column_text]20:10 Шэсце да капліцы «Ахвярам Чарнобылю» скончылася хвілінаю маўчання. На падыходзе да помніку ў парку Дружбы народаў міліцыя ўсталявала турнікеты. Арганізатары акцыі запэўніваюць, што мясцовыя ўлады абяцалі не ставіць міліцэйскія «кардоны» на падыходзе да помніку.

БАБУЛЯ ПРА ЦАРКВУ ЛУКАШЫСТАЎ

20:03 Працаўнікі АМАПу выставілі турнікеты каля праходу да капліцы, дзе меўся адбыцца мітынг і ўскладанне кветак. Людзі крычаць «Ганьба!».

19:50 Удзельнікі шэсця амаль дайшлі да капліцы «Ахвярам Чарнобылю». Дзядуля, які прыйшоў на сёлетні Чарнобыльскі шлях вельмі эмацыйна распавёў нашаму карэспандэнту, хто паводле яго зʼяўляецца галоўным віноўнікам трагедыі 30-гадовай даўніны.

Чытайце таксама >>> Аўтар самай вялікай манаграфіі, прысвечанай катастрофе на ЧАЭС: «Мы не хочам быць з маскалямі, якія зрабілі нам Чарнобыль»

19:27 Беларускія экаактывісты прыйшлі з банерам: «Чарнобыль працягваецца».

19:02 Удзельнікі акцыі крычаць: «Не АЭС у Беларусі».

18:51 Тым часам Аляксандр Лукашэнка ў Гомельскай вобласці: мы добра зрабілі, калі вырашылі развіваць забруджаныя землі.

18:48 Жанчына – яна і на мітынгу жанчына! Кветкі ў вянку сімвалізуюць забруджаныя землі.

18:40 Распачалося шэсце. У галаве калонны людзі нясуць «чарнобыльскі звон». Паводле ацэнак нашага карэспандэнту на «Чарнобыльскі шлях – 2016» прыйшло каля ад 700 да 1000 асобаў.

18:20 Удзельнік акцыі: трэба дбаць пра альтэрнатыўныя крыніцы энергіі і не дапусціць паўтарэння гэтай аварыі.

18:15 На прыступках кінатэатру «Кастрычнік» стаяць «ціхары» з камерамі.

18:12 На Чарнобыльскі шлях прыйшоў хлопец у касцюме смерці.

18:00 Людзі збіраюцца каля кінатэатру. А 18:30 калона рушыць у бок плошчы Бангалор.

26 красавіка ў Менску каля кінатэатру «Кастрычнік» распачалася дазволеная Менскім гарвыканканам акцыя «Чарнобыльскі шлях–2016». Традыцыйнае шэсце, якое беларуская апазіцыя ладзіць з 1988 года, адбываецца ў 30-ю гадавіну аварыі на Чарнобыльскай АЭС.

«Чарнобыльскі шлях» у Беларусі – аўтарытарнай краіне, дзе душыцца ўсялякае іншадумства, усялякая форма супраціву, – застаўся апошнім бастыёнам грамадзянскага супраціву. Людзі выходзяць на вуліцу – праўда, іх становіцца ўсё менш і менш, на жаль. Людзі кажуць, што памятаюць, асцерагаюцца. І гэта вельмі важна сёння – бо ў Беларусі пачалі будаваць атамную станцыю! У Беларусі, якая пацярпела больш за ўсіх ад Чарнобылю, ніхто не спытаў у людзей – будаваць ці не будаваць АЭС. Так, у аўтарытарным грамадстве ўсё пастанаўляе адзін чалавек. Але ўсё ж мы мусім выйсці, сказаць, што гэта нашае жыццё, яно ўсё ж у нашых руках!» – заявіла Святлана Алексіевіч у інтэрвʼю Бі-Бі-Сі, каментуючы сваю пастанову ўзначаліць «Чарнобыльскі шлях–2016».

Глядзіце таксама:

Галоўнымі лозунгамі сёлетняга «Чарнобыльскага шляху» стануць:

  • Чарнобыль не скончыўся, катастрофа працягваецца;
  • Не Астравецкай АЭС;
  • Чарнобыль: 30 гадоў хлусні Крамля і Аляксандра Лукашэнкі.

Нагадаем, што паводле Белстату, у забруджанай зоне месцяцца 2 371 паселішча, у тым ліку 28 гарадоў ды мястэчак гарадскога тыпу і 2 343 сельскія паселішчы.

Колькасць беларусаў, якія жывуць у гэтых паселішчах, склала на пачатак 2016 года 1 141 000 чалавек (12 % ад колькасці насельніцтва Беларусі).

Паводле Міністэрства лясной гаспадаркі, тэрыторыя ляснога фонду, забруджанага цэзіем-137, на пачатак 2016 года склала 1671,9 тысячы гектараў, або 17,6 % агульнай плошчы ляснога фонду.

ЮВ, belsat.eu[vc_row][vc_column][/vc_column][/vc_row]

Стужка навінаў