«Чарнобыльская зона – найлепшы заказнік для жывёлы»

video

Арнітолаг, рэдактар www.birdwatch.by Дзмітрый Вінчэўскі на прыкладзе Чарнобыльскай зоны тлумачыць, як важна глядзець на праблему з розных бакоў.

«Не дапрацоўваем мы як грамадскія арганізацыі, не дапрацоўваюць журналісты […] Важна падаваць інфармацыю, каб людзі разумелі, у цікавай і папулярнай інтэрпрэтацыі. Калі мы размаўляем пра тую самую АЭС. Што там здарылася ў Чарнобылі? Мы кажам пра тое, што людзям стала кепска? Так, гэта адно. Калі мы кажам, што зацікаўленыя зберагчы прыроду – дык гэта самае лепшае, што можа быць для прыроды! Там зніклі людзі, знікла іхная разбуральная дзейнасць. Гэта цяпер, і праз тысячу гадоў будзе, самы лепшы заказнік для жывёлы».

Гэта фрагмент з апошняга выдання праграмы «Два на два». У ім Дзмітрый Вінчэўскі ды эколаг Валер Дранчук дыскутавалі пра тое, чаму беларусы любяць прыроду, але не бароняць яе.

Глядзець выданне праграмы «Два на два» цалкам

Фота на перадпраглядзе tut.by

Глядзі таксама
Каментары