«Чарнасоценцаў» і «зялёных чалавечкаў» прызналі пагрозаю нацыянальнай бяспецы Беларусі


Беларускія заканадаўцы пастанавілі, што канцэнтрацыі ўзброеных сілаў іншай дзяржавы ля нашых межаў дастаткова для ўвядзення ваеннага становішча.

Адпаведныя палажэнні ўтрымліваюцца ў папраўках да закону «Аб ваенным становішчы», які ўступіў у сілу 1 лютага.

Паводле нарматыўна-прававога акту пагрозай для нацыянальнай бяспекі лічыцца:

  • канцэнтрацыя ўзброеных сіл іншай дзяржавы на мяжы з нашай краінай;
  • «засылка іншаю дзяржавай узброеных бандаў (групаў) і рэгулярных сілаў ці падраздзяленняў рэгулярных войскаў».

«Зялёныя чалавечкі» (узброеныя асобы без апазнавальных знакаў) на тэрыторыі Беларусі лічацца нападам на нашую краіну.

Падчас апошняй прэс-канферэнцыі для беларускіх і замежных СМІ Аляксандр Лукашэнка паабяцаў, што разбярэцца з «чарнасоценцамі, якія бегаюць па беларускіх лясах».

Сёлета Расея выкарыстала сваіх «зялёных чалавечкаў» для захопу крымскай паўвыспы.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў