ЗША. Аўта ўрэзалася ў мітынг – загінула жанчына

video

Увага, жорсткае відэа!

Яшчэ два дзясяткі асобаў параненыя.

Цягам суботы ў невялікім універсітэцкім мястэчку Шарлотсвіль на ўсходзе ЗША ўльтраправыя актывісты арганізавалі дэманстрацыю супраць зносу помніка героям Грамадзянскай вайны.

  • Вайна 1861–1865 гадоў распачалася пасля стварэння паўднёвымі штатамі Канфедэрацыі, дзе плянавалася захаваць няволю навечна; паўночныя штаты абвінавацілі Поўдзень у паўстанні, і распачалі вайсковую кампанію.

Адначасова з дэманстрацыяй у горадзе распачалася контрдэманстрацыя. Супернікі ўльтраправых пачалі кідаць у натоўп камяні і ўжываць газавыя балончыкі.

У вынку закалотаў пацярпела 15 асобаў.

У пэўны момант у натоўп контрдэманстрантаў урэзалася аўта. Reuters падае, што пасля ўдару машыны «некаторыя ляцелі ў паветры».

У выніку нападу загінула 32-гадовая жанчына, яшчэ 19 асобаў пацярпелі.

Губернатар штата Вірджынія абвінаваціў у арганізацыі беспарадкаў неанацыстаў.

Паліцыянт нясе варту побач з месцам злачынства. У суботу ўва ўніверсітэцкім мястэчку Шарлотсвіль аўта ўрэзалася ў натоўп супернікаў ультраправых дэманстрантаў. Фота – Jim Bourg/Reuters

Федэральныя ўлады распачалі следства інцыдэнту. Паліцыя штату Вірджынія заявіла, што ў сувязі з падзеямі арыштавала траіх чалавек.

ДД

Глядзі таксама
Каментары