На што падвысіліся кошты з пачатку месяца?


Ад сённяшняга дня падвышаюцца кошты на некаторыя віды паштовых паслугаў. Пра гэта паведамляе «Белпошта».

2 красавіка 2018 года змяняюцца тарыфы на асобныя нерэгулюемыя ўнутрырэспубліканскія паслугі паштовай сувязі агульнага карыстання. Прыкладна на 6% падвысяцца кошты на:

  • перасылку простых дробных пакетаў;
  • адпраўленні 1 класу;
  • заказную пісьмовую карэспандэнцыю;
  • карэспандэнцыю з абвешчанай каштоўнасцю;
  • пасылкі.

Нагадаем, што 1 красавіка адбылося падвышэнне коштаў на розныя паслугі. На 24% падаражэў праезд на рэгіянальных лініях беларускай чыгункі, на 32% на міжрэгіянальных. Амаль на 1 рубель падвысілася базавая арэндная велічыня, цяпер яна складае 16 рублёў 11 капеек. Аператары сувязі «Белтэлекам» і «Velcom» павялічылі тарыфы на паслугі сувязі.

ГА, belsat.eu

Стужка навінаў