Чаму сумуе дзяўчына, хоць побач хлопец?


У кавярні сядзела дзяўчына, сумавала, малявала пальцам на стале нябачныя ўзоры. Некага чакала. Ажно прыйшоў хлопец. Было відаць, што ў іх спатканне «ўсляпую», і яны папярэдне не бачыліся і здымкаў адно аднаго не глядзелі.

Дзяўчына – сімпатычная худзенькая брунетка. Хлопец – бландзін з нячэсанымі тлуставатымі валасамі, у акулярах, з крывым носам, адтапыранымі вушамі ды вузкімі плячыма. Ён быў у адпрасаванай, але выразна старой кашулі навыпуск, ды яшчэ з нейкім цікам – левае плячо безупынна дрыгала.

Дзяўчына, толькі глянуўшы на маладзёна, уся абмякла, зрабіўшыся яшчэ больш сумнай.

Летнія гісторыі пра каханне і яго пошукі чытайце ў аўтарскім праекце Віктара Шукеловіча «Шуканні».

Стужка навінаў