Чаму менчукі не апранаюцца ў беларускае

photo

Менчукі распавядаюць, як танна апранацца ў замежных онлайн-крамах і што рабіць, калі дзяржава «закрые» пасылкі з ЗША.

Беларускаму вытворцы вопраткі ёсць за што не любіць Амерыку, Еўропу, Кітай. Руплівыя жыхары сталіцы за набыткамі не ў айчынную краму ходзяць, а ў Інтэрнэт. Менчукі распавялі Belsat.eu, дзе, чаму і па якіх коштах набываюць адзенне для ўсёй сямʼі.

Сямʼя Цярэняў – карэнныя менчукі, з сярэднім прыбыткам і з двума дзеткамі, адзін з якіх – ужо школьнік. Апранаць дзяцей, якія хутка растуць, для сямʼі не праблема.

«Мы і 90 % нашых знаёмых набываем адзенне праз Інтэрнэт. «Амерыканскі масмаркет: Colombia, ZARA, MANGO, Crocs, Leviʼs. Для дзяцей: Marks & Spencer, Gymboree, Crazy8, Childrenʼs Place. Напрыклад у гэтую «чорную пятніцу» я набыла пухавік, тры курткі і 2 пары сандаляў, а для мужа – 4 пары джынсаў», – распавядае Святлана Цярэня.

У камодзе з чатырох шуфлядаў назапашанае адзенне для дзяцей на год наперад. Такім чынам пытанне «што апрануць» не паўстае ніколі.

Замаўляюць адзенне паводле сістэмы «калектыўных закупаў», чакаюць распродажаў. У выніку на адрас адной асобы прыходзяць рэчы для 5-20 чалавек. Ужо які год дзяржава падвышае кошты на такія пасылкі і намагаецца ведаць іх фактычны кошт. План у тым, каб аматары таннага замежнага няўхільна плацілі ПДВ і мыты ў скарбніцу.

«Калі будзе не выгадна набываць амерыканскае праз пошту… станем набываць больш еўрапейскага», – «бо сябры ездзяць у Літву ды Польшчу, а ў сеціве працуе крама Wildberries.by. Сістэма зніжак у краме нарыхтоўчая. Таму адзін чалавек на сваё прозвішча набывае рэчы для ўсіх зацікаўленых, зарабляе пункты на персанальную зніжку. Дадаем зніжку сезонную і маем добры кошт!» – працягвае Святлана.

На кожны добры кошт – знойдзецца найлепшы – кітайскі. «Пасылкі з замежнымі таварамі абвалілі беларускі гандаль» – казаў старшыня Савету Рэспублікі напрыканцы мінулага года. Але з таго часу абʼём продажаў толькі на AliExpress павялічыўся ўдвая. На біржы кітайскіх тавараў некалькі соцень прадаўцоў, угоды ажыццяўляюцца праз «Гарант», а дастаўка ў экспрэс-тэрміны. Якасць – пальцам у неба.

«Замовіла заплечнік з Кітаю, сёння атрымала. Заяўлены быў як скура, але выглядае ўжо надта падобна да замяняльніку скуры і пахне адпаведна – гумаю», – піша карыстальніца «AliExpress» з Менску – Настасся.

…Бо славутымі брэндамі на партале і не пахла. Але нельга ўсю сетку назваць безнадзейнаю… Паводле змешчаных у Інтэрнэце водгукаў спажыўцоў, найчасцей на партале трапляюцца рэчы з якасцю цалкам адэкватнай ейнай цане.

Прайс на амерыканскае адзенне для дзяцей для даведкі:

майкі $ 3
джынсы $ 10
куртка $ 15
боты $ 20-30

Прайс на амерыканскае адзенне для дарослых:

майкі $ 5-10
джынсы $ 30
куртка $ 80
боты $ 10-30

Юлія Цяльпук, Belsat.eu

Тэгі: 
Глядзі таксама
Каментары