Чаму беларусы не нараджаюць больш дзяцей? «Не хапае грошай і стабільнасці»


Жыхары Менску адказваюць на пытанне «Белсату», чаго не хапае ў Беларусі для павышэння нараджальнасці.

«Трэба ствараць умовы для моладзі, даваць ім больш грошай», – не задумваючыся кажа жанчына сталага веку.

Маладзейшая наракае на праблемы з жыллём:

«Шмат якія маладыя пары менавіта гэтага і баяцца. Бо здымаць жыллё вельмі дорага, а сваё набыць проста нерэальна».

«Я лічу, што бракуе большай стабільнасці ў краіне. Ну то бок, калі ты разумееш, што жонка сыходзіць у дэкрэт, і муж зможа яе спакойна ўтрымліваць. Бо «дэкрэтныя» – гэта не грошы, вы што, 2,4 млн рублёў – кватэру аплаціць мільён каштуе!» – дзеліцца сваім меркаваннем хлопец.

Больш меркаванняў – у відэа вышэй.

НМ, belsat.eu

Тэгі: 
Глядзі таксама
Каментары