Чахол з выявай Наваросіі ў падарунак. Фотафакт


Жыхар Шклова Зміцер Антончык набыў на аўкцыёне тэлефон і ў дадатак атрымаў чахлы з гербам так званай Наваросіі ды выявай мядзведзя на фоне імперскага сцяга Расеі.

«Набываў на аўкцыёне ay.by тэлефон у апісанні было пазначана, што дадаткам ідзе тры бампера [чахлы. – Заўв. Belsat.eu]. Але фота не было. Сёння атрымаў і ўбачыў, што два з трох – не мой фармат. Шмат у апошні час бачу такой сімволікі. Таму асаблівага здзіўлення няма», – распавёў Зміцер «Белсату».

Спадар Антончык збіраецца адправіць «падарунак» прадаўцу ў Берасце.

СА, belsat.eu

Стужка навінаў