«Чаго яна на мяне ўвесь час гоніць?» - Пуцін пра прэзідэнта Літвы Далю Грыбаўскайце


Амбасадар Еўразвяза ў Расеі Вігаўдас Ушацкас распавёў пра паездку з Уладзімерам Пуціным у ліфце, падчас якой яны коратка абмеркавалі расейска-літоўскія дачыненні. Пра гэта Ушацкас распавёў у інтэрвʼю тэлеканалу Дождж.

«Мы ў ліфце ехалі пасля перамоваў. У ліфце [былі] толькі прэзідэнт Еўракамісіі [Жазэ Мануэль] Барозу, прэзідэнт Пуцін, я і пара ахоўнікаў. Мне падалося, што ліфт ехаў не 40 секунд, а 40 хвілін. Таму што гэтыя перамовы вяліся вельмі жорстка і складана. Не было ніякай узаемнай сімпатыі. І раптам прэзідэнт Пуцін паварочваецца ды мяне і кажа: «Чаго яна на мяне ўвесь час гоніць?», – распавёў Ушацкас.

Ён удакладніў у Пуціна, пра каго ідзе гаворка і той патлумачыў, што меў на ўвазе прэзідэнта Літвы Далю Грыбаўскайце.

«Я яму кажу, ну як на вас не гнаць, калі вы тут пагражаеце Украіне, пагражаеце Літве, увялі ўжо санкцыі ў дачыненні да літоўскага экспарту, сельскагаспадарчай прадукцыі. Мы павінны на гэта адказаць, што нам яшчэ рабіць?», — растлумачыў амбасадар.

Ушацкас дадаў, што пасля гэтага яны з Пуціным працягвалі размову да пачатку прэс-канферэнцыі.

 

КА, belsat.eu

Стужка навінаў