Чаго хочуць ад Кіева сепаратысты (дакумент)


Украінскі рэсурс публікуе 15 патрабаванняў, якія ЛНР і ДНР высунулі ўкраінскім уладам.

Рэдакцыя ZN.UA сцвярджае, што атрымала ў сваё распараджэнне копію праекта пратакола па ўрэгуляванні сітуацыі ў Данбасе, які 10 лютага ў Менску перадалі прадстаўнікі ДНР і ЛНР удзельнікам трохбаковай кантактнай групы.

Сярод іншага самаабвешчаныя рэспублікі патрабуюць забяспечыць адвод цяжкага ўзбраення (калібрам да 100 мм і болей): для ўкраінскага войска – ад фактычнай лініі судотыку бакоў; для вайсковых фармаванняў асобных раёнаў Данецкай і Луганскай абласцей – ад лініі судотыку бакоў згодна з Менскім мемарандумам ад 19 снежня.

Таксама ДНР і ЛНР патрабуюць, каб палітычнае і вайсковае кіраўніцтва Украіны адмяніла правядзенне антытэрарыстычнай аперацыі.

Яшчэ адно патрабаванне – аднавіць сацыяльную сферу асобных раёнаў Данецкай і Луганскай абласцей (выплаты пенсіяў і дапамогі), узнавіць сацыяльна-эканамічнае ўзаемадзеянне бакоў, у тым ліку ў банкаўскай сферы.

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў