Чачэнца змусілі спусціць нагавіцы і спець песню «Мой лепшы сябар – гэта прэзідэнт Пуцін»


Такім чынам маладога хлопца правучылі за допіс у «Instagram», дзе ён узгадаў падзеі другой чачэнскай вайны і Рамзана Кадырава.

«Падзеі 15-гадовай даўніны. Ня 150, ня 300, а 15! А цар (кіраўнік Чачэніі Рамзан Кадыраў – заўв. belsat.eu) бяжыць сабе на бегавой дарожцы пад песню «Мой лепшы сябар – гэта прэзідэнт Пуцін». Ніхто не забыты, нішто не забыта!», – напісаў Адам Дікаеў у сваім «Instagramʼе» (у дадзены момант яго заблакаваны або выдалены).

2 снежня ў сваім «Instagramʼе» Рамзан Кадыраў змясціў ролік, на якім кіраўнік Чачэнскай рэспублікі цягае гантэлі пад песню «Мой лепшы сябар – гэта прэзідэнт Пуцін».

Глубоко заблуждаются те, кто желает за две-три тренировки получить высокого результата, укрепить мышцы, сохранить здоровье. Нет, для этого необходимо очень и очень много работать. Эффективно только то, что вы делаете систематически. В этом случае можно обходиться без больших нагрузок на организм. Конечно, соблазн отдохнуть, посидеть с друзьями велик. Вы, наверно, обратили внимание, что я очень редко пропускаю вечер, не заходя в спортзал. Каждый день пишу об этом в надежде, что кто-то последует примеру, поднимется с дивана, возьмёт в руки, хотя бы гантели. Сегодня мы с тренером Исламом Масаевым выполнили комплекс упражнений на укрепление грудных мышц. Работали по схеме 10Х10. Занимались в исключительно интенсивном режиме с короткими периодами отдыха. Особый акцент сделали на упражнения с штангой и гантелями. Завершили тренировку выполнением упражнения "вакуум". #Кадыров #Россия #Чечня #Спорт

Видео опубликовано Аллах Велик!!! (@kadyrov_95)

20 снежня ў сеціве зʼявілася відэа з маладым хлопцам, які просіць прабачэння за свой допіс у сацыяльнай сетцы.

«Я Адам Дзіка з сяла Аўтуры. Думаючы, што мяне не знойдуць, я напісаў у «Instagram» тое, што не трэба было пісаць. Мяне знайшлі, знялі з мяне штаны. Я зразумеў, што я ніхто. З гэтых часоў Пуцін – мой бацька, дзед і цар. Гэта відэа вы можаце знайсці на маёй старонцы ў «Instagram» adam_chechenskiy», – кажа на чачэнскай мове Дікаеў, пасля чаго, працягваючы ісці па бегавой дарожцы, пачынае спяваць песню «Мой лепшы сябар – гэта прэзідэнт Пуцін».

О, Аллах!, ва Аллах!

Posted by Apti Batal on Sunday, December 20, 2015

ЮВ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары