Чачэнія хоча пастаўляць зброю ў краіны былога СССР


У выпадку паставак Злучанымі Штатамі Амерыкі смяротнай зброі Украіне парламент Чачэніі мае намер дамагчыся ад Дзярждумы РФ і Савету Федэрацыі захадаў у адказ, заявіў спікер чачэнскага парламенту Дукуваха Абдурахманаў.

«Калі будзеце пастаўляць зброю ў сумежныя краіны, якія раней уваходзілі ў СССР, то мы пачнем рабіць тое ж самае», – цытуе словы Абдурахманава korrespondent.net.

«Чачэнская рэспубліка гэтага не можа рабіць, але мы плануем праз Дзярждуму РФ і Савет Федэрацыі ініцыяваць тое, што кангрэс ЗША ініцыюе перад прэзідэнтам (Баракам Оўбамам – рэд.). Гэтага права, як субекта РФ, у нас ніхто не адбіраў», – удакладніў спікер чачэнскага парламенту.

Паводле яго, у адказ на ўмяшанне ЗША і Еўропы ў справы Расеі кіраўніцтва краіны «будзе прымаць тыя ж захады – ваенныя, палітычныя, эканамічныя».

«Калі яны не спыняць, то ў нас ёсць што сказаць Англіі па Шатландыі і Валіі, ёсць, што сказаць ЗША па захопленых імі тэрыторыях. Мы таксама можам па кожнай краіне прайсціся – па Францыі, Нямеччыне», – дадаў спікер.

Раней Дукуваха Абдурахманаў заявіў аб магчымых пастаўках Чачэніяй расейскай зброі партызанам у Мексіцы. Прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў заявіў пра гэта, што такія заявы чачэнскага палітыка ідуць насуперак расейскаму заканадаўству.

МЯ,  паводле korrespondent.net

Глядзі таксама
Каментары