«Чачэнія: адваротны бок фасаду». Прэм'ера на «Белсаце»!


Французскія дакументалісты пакажуць адваротны бок сённяшняй Чачэніі. Што хаваецца за пампезнымі будынкамі і плакатамі з Кадыравым?

Грозны – сталіца Чачэніі і эпіцэнтр крывавых баёў падчас чачэнскіх войнаў змяняецца. На месцы руінаў выраслі сучасныя элітныя раёны пяцізоркавыя гатэлі, якія прымаюць запрошаных замежных зорак. Спевакі, танцоры, футбалісты на грошы кіраўніка рэспублікі Рамзана Кадырава прыязджаюць каб выказаць сваё захапленне Чачэніяй і лідарам рэспублікі. Бляск Грознага ўражвае, але за ім хаваецца іншая Чачэнія, якую і спрабуюць паказаць аўтары фільму.

Прэм’ера на «Белсаце» – у нядзелю ў 20:50. Глядзіце ў эфіры, а таксама падчас онлайн-трансляцыі.

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў