Чачэнец, які хацеў забіць Пуціна, узначаліў батальён, што ваюе на баку ўкраінцаў


Былы абвінавачаны ў арганізацыі тэракту супраць прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна Адам Асмаеў узначаліў «батальён ім. Джахара Дудаева», які ваюе на баку ўкраінскіх вайскоўцаў на Данбасе.

Пра гэта на брыфінгу ў Адэсе заявіла грамадзянская жонка камбату Аміна Акуева, якая цяпер выконвае абавязкі прэс-афіцэра батальёну, – паведамле Interfax.by.

Папярэдні камбат батальёну загінуў ля Дэбальцава падчас артабстрэлу.

Адам Асмаеў

Выхадзец з сям’і заможных чачэнцаў. Нарадзіўся ў Грозным у 1984 г. Бацька Асланбек Асмаеў займаўся нафтавым бізнесам. Дзядзька Асмаева калісьці ўзначальваў Вярхоўную Раду Чачэніі.

Раней Адам Асмаеў абвінавачваўся ў здзяйсненні злачынстваў па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса Украіны (гандаль выбуховымі рэчывамі, знішчэнне маёмасці грамадзян і перасячэнне дзяржаўнай мяжы Украіны па падробленых дакументах). У лістападзе 2014 Прыморскі раённы суд Адэсы па ініцыятыве ўкраінскай пракуратуры вызваліў абвінавачанага з залы суда.

У 2012 г. Асмаева затрымала Служба Бяспекі Украіны. Паводле іх звестак, ён планаваў забойства расейскага прэзідэнта.

ЮВ, паводле Interfax.by

Глядзі таксама
Каментары