Цэны на расейскі газ для Еўропы будуць хутка падаць


Аб гэтым прызнаюцца ў расейскім Мінэканамразвіцця.

Цэны на расейскі газ для Еўропы да 2017 года знізяцца на 15,6%. Такі прагноз дае расейскае Міністэрства эканамічнага развіцця Расеі. Па доўгатэрміновых кантрактах цэны ўпадуць з $349 у 2014 годзе да $302 за 1 тыс. кубаметраў у 2017 годзе.

Доля Расеі ў вытворчасці газу скароціцца за гэты час з 19,2% да 19%.

ЗК, belsat.eu, паводле ИТАР-ТАСС.

Стужка навінаў