Цэнтрвыбаркам Беларусі зарэгістраваў 142 міжнародныя назіральнікі


Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына ўдакладніла, што яшчэ не ўсе з акрэдытаваных назіральнікаў прыехалі ў Беларусь, а толькі тыя, хто падаў анкеты, перадае belta.by.

Паводле яе, 70 назіральнікаў рэпрэзентуюць місію АБСЕ і 72 – місію СНД. Ярмошына таксама паведаміла, што больш за тысячу нацыянальных назіральнікаў акрэдытаваныя ў тэрытарыяльных і ўчастковых выбаркамах, а таксама ў ЦВК. Гэта прадстаўнікі палітычных партый і рухаў, якія дзейнічаюць у Беларусі.

Глядзіце таксама >>> Ва ўчастковых выбарчых камісіях толькі каля 0,5 % – прадстаўнікі апазіцыі

ЮВ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары