Цана нафты ўпала да мінімальнай за апошнія 6 гадоў


Цана барэля нафты гатунку WTI Ў Нью-Ёрку апусцілася ніжэй за $ 40

А барэль маркі еўрапейскага эталону Brent гандляваўся раніцай у межах 44,5 $ – мінімальнае значэнне з сакавіка 2009 года.

Зніжэнне цаны на нафту адбываецца на фоне абвалу фондавага рынку Азіі.

Акрамя таго на настрой інвестараў уплываюць таксама дадзеныя наконт абвастрэння абстаноўкі на Карэйскім паўвостраве.

У суседняй Расеі ўвесь мінулы тыдзень мясцовы рубель негатыўна рэагаваў на зніжэнне цэнаў на нафту, нагадвае «Эхо Москвы». У той жа час так жа негатыўна рэагуе і рубель беларускі. Як патлумачыў нядаўна Нацбанк Беларусі, дынаміка курсу нацыянальнай валюты залежыць ад змены вонкавых фактараў, «перш за ўсё цаны на нафту і дынамікі курсаў валют у краінах – асноўных гандлёвых партнёрах Рэспублікі Беларусь».

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў