Бюджэтнікам з нізкімі заробкамі паднялі тарыфныя стаўкі на 25%


З 1 снежня ў Беларусі некаторым бюджэтнікам павышаюць тарыфныя аклады, да якім прывязаныя іх заробкі. Гэтае рашэнне прадугледжана пастановай Саўміна ад 20 лістапада 2017 г. № 863.

Змены дазволяць павысіць узровень заробкаў у сярэднім на 7,1%, а таксама забяспечыць іх збалансаваны рост і захаванне дыферэнцыяцыі ў аплаце працы.

Тарыфныя аклады (стаўкі) з 15 да 25% падвысяць работнікам культурна-асветных устаноў і ўстаноў сацыяльнага абслугоўвання. Галоўная ўмова – каб працоўныя функцыі гэтых арганізацый адпавядалі іх асноўнаму віду дзейнасці. Звычайна менавіта ў гэтых галінах адзначаецца найбольш нізкі памер сярэдняга заробку.

Гэтак, заробкі падвысяць таксама некаторым медыкам з нізкімі заробку – малодшаму медперсаналу, у тым ліку санітарам.

Мінпрацы павінна ўвесці карэктуючыя каэфіцыенты да тарыфных ставак (акладаў) працаўнікоў бюджэтных арганізацый, памеры якіх вызначаны дадзенай пастановай.

Сярэдні заробак у бюджэтных арганізацыях у верасні вырас упершыню за апошнія тры месяцы. У верасні супрацоўнікі атрымалі 636 рублёў. Гэтая сума на 6%, або на 36,1 рубля, большая, чым у жніўні.

Раней ўрад агучыў планы, што да канца гэтага года ў бюджэтных арганізацыях будуць зарабляць у сярэднім па 800 рублёў.

КА, belsat.eu

Стужка навінаў