Бюджэт-2019: у настаўнікаў і лекараў будзе амаль удвая менш грошай, чым у сілавікоў


Праект бюджэту Беларусі на наступны год прадугледжвае павелічэнне выдаткаў на праваахоўную дзейнасць і дзяржаўную бяспеку. Гэтак у 2019 годзе на гэтыя мэты будзе выдаткавана на 200 мільёнаў рублёў болей, чым сёлета.

Паводле праекту закону аб рэспубліканскім бюджэце, які апублікавала дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Ганна Канапацкая, у наступным годзе на судовую ўладу, праваахоўную дзейнасць і забеспячэнне бяспекі будзе выдаткавана больш за 2 мільярды, 300 мільёнаў рублёў. Пры гэтым толькі на патрэбы Міністэрства ўнутраных спраў запланавана звыш 850 мільёнаў рублёў. Яшчэ амаль паўтары мільярды рублёў атрымаюць Узброеныя сілы. Агулам сілавікі атрымаюць больш сродкаў, чым запланавана на абслугоўванне дзяржаўнага доўгу краіны.

А вось выдаткі на медыцыну і адукацыю разам амаль у два разы меншыя, чым у сілавікоў. На патрэбы адукацыі і медыцыны з бюджэту будзе выдзелена па аднаму мільярду рублёў.

Нягледзячы на гэта Савет Рэспублікі лічыць, што найважнейшымі напрамкамі фінансавання з бюджэту краіны вызначаныя павышэнне заробкаў бюджэтнікам і пагашэнне пазыкаў.

Аб’ектыў
Прэм’ер Румаc загаварыў пра скарачэнні бюджэтнікаў
2018.08.29 21:33

«Асноўныя параметры бюджэту – інфляцыя – 5%, стаўка рэфінансавання – 9,75%. Кошт нафты – 60 долараў за барэль», – удакладнілі ў прэс-службе Савету Рэспублікі.

Пры распрацоўцы праекту бюджэту ўлічылі і правядзенне падатковага манеўру ў Расеі.

Аб’ектыў
«Нафтавы» манёўр Расеі спустошыць беларускі бюджэт
2018.09.05 22:35

СК, belsat.eu

Стужка навінаў