Былы віцэ-прэм’ер Мацюшэўскі ўзначаліў Банк БелВЭБ


Васіль Мацюшэўскі

Назіральны савет Банку БелВЭБ абраў старшынём праўлення Васіля Мацюшэўскага.

Пра гэта паведаміў сайт банку. Выконваць свае абавязкі на новым месцы Васіль Мацюшэўскі пачне з 22 кастрычніка.

Васіль Мацюшэўскі нарадзіўся ў 1969 годзе ў Воршы. Са снежня 2014 года па жнівень 2018 год Васіль Мацюшэўскі быў першым намеснікам прэм’ер-міністра Беларусі.

З 2001 года з’яўляўся намеснікам старшыні Праўлення Нацбанку. У 2010 годзе перайшоў на працу ў кіраўніцтва «БПС-Сбербанк».

Размова
Урад самазабойцаў. Чаму чыноўнікі не пойдуць на рэформы?
2018.10.07 16:14

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў