Георгій Кандрацьеў: Вы думаеце, прыйдзе іншы спецыяліст і нешта зменіць?


Паводле Георгія Кандрацьева беларускі футбол «амаль назаўжды адстаў ад вядучых футбольных дзяржаў».

 Пасля правальнага матчу беларускай зборнай са Славакіяй (1:3) можна забыць пра ўдзел нашай краіны ў «Еўра – 2016»

Папярэднія гульні адборачнага этапу чэмпіянату Еўропы скончыліся для нас нічыёй з Люксембургам (1:1) і паражэннем ад Украіны (0:2).

 Пасля такой невыразнай гульні нашай зборнай трэнер нацыянальнай зборнай падаў у адстаўку і на сваёй апошняй прэс-канферэнцыі паставіў крыж на беларускім футболе.

 «Вы думаеце, прыйдзе іншы спецыяліст і нешта зменіць? – Запытаўся ў журналістаў трэненер нацыянальнай зборнай Георгій Кандрацьеў падчас нядаўняй прэс-канферэнцыі. – Мы да чаго ішлі 25 гадоў, да таго і прыйшлі… Юнакі ўсім прайграюць. У Расеі выступаюць два чалавекі, астатнія – у глыбокім запасе. Мы ўжо адсталі амаль назаўжды ад вядучых краін. Славакія – ня ах якая футбольная дзяржава, але і ёй мы ўжо саступаем. Паглядзіце, як з мячом працуем мы і як гэта робяць славакі”, – заявіў Кандрацьеў, якога часцяком папракалі ў тым, што ён не бярэ на сябе ўсю адказнасць за пройгрышы каманды. Раней ад ён апраўдваў паразы зборнай тым, што Беларусь – не футбольная краіна. Як у плане наведвальнасці матчаў, так і падрыхтоўкі гульцоў.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў