Былы супрацоўнік распачаў страляніну ў шпіталі Нью-Йорку


Узброены чалавек прайшоў у будынак Ліванскага шпіталю ў раёне Бронкс і адкрыў агонь са штурмавой вінтоўкі М-16.

Інцыдэнт адбыўся 30 чэрвеня, прыкладна а трэцяй гадзіне дня, паведамляе BBC.

У выніку адзін лекар загінуў, яшчэ шэсць чалавек атрымалі раненні. Відавочцы пісалі ў сацыяльных сетках, што персанал і пацыенты хаваліся ў кабінетах. Сярод пацярпелых трое лекараў. Сам нападнік спрабаваў здзейсніць самаспаленне, а пасля застрэліўся.

Вядома, што раней ён працаваў тэрапеўтам у гэтым жа шпіталі. Крыніцы амерыканскага тэлеканалу NBC паведамілі, што мужчыну звалі Генры Бэлла, яму было 45 гадоў. Пазней паліцыя пацвердзіла гэтыя звесткі.

Мэр Нью-Йорку Білл дэ Блазіа назваў напад тэрарыстычным актам і заявіў, што ён звязаны з адносінамі паміж нападнікам і ягонымі былымі калегамі.

КА, belsat.eu

Стужка навінаў