Былы рабочы «Гомсельмаш»: Начальнік быў гатовы сказаць мне «дзякуй», калі я прыйшоў звальняцца


Гомельскае прадпрыемства на мяжы выжывання. Заробак знізіўся ў два разы.

«Калісьці заробак быў 6.5 млн. руб. У апошнія месяцы 3-3.5 млн…. Апошнія тыдні лютага мы працавалі толькі ў панядзелак і аўторак…. Шмат хто працуе палову змены і сыходзіць дадому….Я звольніўся. Калі зайшоў да начальніка свайго цэха, то было такое ўражанне, што ён гатовы мне сказаць «дзякуй», – распавёў charter97.org былы рабочы «Гомсельмаш».

На мінулым тыдні «Гомсельмаш» афіцыйна перайшоў на трохдзённы рэжым працы. Паводле былога кіраўніка беларускага ўраду Міхаіла Мясніковіча, запазычанасць прадпрыемства перад крэдыторамі складае 5.1 трыльёнаў рублёў.

Крызіс на «Гомсельмаш» працягваецца ўжо амаль год.

Цяжкія часы перажываюць таксама такія прамысловыя гіганты, як «Атлант», «МАЗ», «Менскі маторны завод» і «Барысаўскі завод «Аўтагідраўзмацняльнік». Паводле Беларускага прафсаюзу работнікаў прамысловасці, колькасць працаўнікоў у гэтай галіне нацыянальнай эканомікі зменшылася на 10 тыс. чалавек.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў