Былы прэзідэнт Бразіліі атрымаў амаль 10 гадоў турмы


Такое ў Бразіліі ўпершыню.

Экс-прэзідэнта Бразіліі Луіса Інасіў Лула да Сіўву асудзілі да дзевяці з паловай гадоў турэмнага зняволення.

Пра гэта паведамляе Reuters.

Да Сіўва быў абраны на пасаду прэзідэнта ў 2003-м, ён выконваў абавязкі кіраўніка дзяржавы да 2011-а. У 2016 годзе яму прад’явілі абвінавачванне ў адмыванні грошай.
Акрамя таго, яго абвінавачвалі ў атрыманні вілы ў падарунак ад кампаніі, якая працавала з нафтавай кампаніяй Petrobras.

У гісторыі краіны экс-прэзідэнта па абвінавачваннях у карупцыі адпраўляюць за краты ўпершыню.

ДД

Глядзі таксама
Каментары