Былы прэмʼер Вучыч стаў прэзідэнтам Сербіі


Фота : http://balkanist.net

Аляксандр Вучыч у нядзелю 2 сакавіка перамог дзесяцёх канкурэнтаў і стаў прэзідэнтам Сербіі, паведамляе afp.com

Ен атрымаў 55% галасоў, нашмат больш за наступнага ў спісе Сашу Янковіча, які атрымаў 16%.

Аляксандра Вучыча, былога ультранацыяналіста, а цяпер правацэнтрыста, вінавацяць у залішняй аўтарытарнасці. Відавочна, гэтыя вінавачванні з боку слабой апазіцыі не паўплывалі на вынікі прэзідэнцкай кампаніі. У нядзелю, за некалькі гадзінаў да сваёй перамогі Вучыч назваў гэтыя напады «глупствам».

Аляксандр Вучыч зʼяўляецца прыхільнікам інтэграцыі Сербіі ў Еўразвяз, не пакідаючы без знакаў увагі Маскву. Дарэчы, ён падзякаваў Ангеле Меркель і Уладзіміру Пуціну за тое, што прынялі яго з візітам падчас выбарчай кампаніі.

ВЧ, belsat.eu паводле afp.com

Глядзі таксама
Каментары