27-гадовы экс-баявік Гары С., збегшы ад «ІД» пасля таго, як стаў сведкам абезгалоўліванняў і пакаранняў у Сірыі, распавёў, што яго ды іншых замежных ісламістаў папрасілі «прынесці джыхад на радзіму».
«Яны хочуць зрабіць нешта паўсюль і адначасова», – распавёў тэрарыст у інтэрвʼю нямецкаму выданню Der Spiegel.
Гары С. арыштавалі ў Брэменскім аэрапорце ў ліпені сёлета і да гэтага часу ягоныя допыты праводзяць паліцыя і спецслужбы.
Тады ён сцвярджаў, што збег пасля трох месяцаў у Сірыі, не вытрымаўшы жорсткасці «Ісламскай дзяржавы», і вырашыў здацца, каб расказаць усё, што ведае.
Да таго як далучыцца да «ІД» у Сірыі, Гары С. праводзіў масавыя расстрэлы і штотыднёвыя ідэалагічныя трэнінгі ў горадзе ар-Рака.
Унутраная выведка Нямеччыны лічыць, што на баку тэрарыстаў «ІД» у Сірыі ды Іраку ваюе больш за 700 немцаў.
ДР, belsat.eu паводле independent.co.uk