Былы намеснік кіраўніка Партызанскага раёна Менску атрымаў 9 гадоў турмы


Суд Першамайскага раёна Менску вынес рашэнне ў справе былога намесніка кіраўніка адміністрацыі Партызанскага раёна Мікалая Петрамовіча.

Былы чыноўнік прысуджаны да 9 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці, піша БелТА.

Пракурор падчас спрэчак прасіў прызначыць абвінавачанаму 10 гадоў пазбаўлення волі з адбываннем у калоніі строгага рэжыму.

Мікалай Петрамовіч з 2008 па 2016 год ашуканскім шляхам пад рознымі падставамі завалодаў грашыма больш за 30 чалавек – на суму звыш 1 млн рублёў. Грашовыя сродкі браў у знаёмых, у тым ліку нібыта для перадачы хабару службовым асобам для вырашэння кватэрнага пытання грамадзян, на развіццё аўтамабільнага бізнесу.

КА, belsat.eu

Стужка навінаў