Былы міністр фінансаў ЗША заклікаў адмовіцца ад купюры $ 100


Чым менш купюраў з Франклінам, тым складаней злачынцам, мяркуе былы кіраўнік амерыканскага Мінфіну Лэры Самэрз.

Пры гэтым ён спасылаецца на вынікі даследаванняў навукоўцаў Гарвардскай школы бізнесу школы (Harvard Business School), паводле якіх, адмова ад купюраў вялікіх наміналаў не моцна нашкодзіла б легальнаму гандлю, але значна ўскладніла , жыцwё парушальнікам закону.

Аўтары даследавання заклікалі адмовіцца не толькі ад доларавай «соткі», але і ад банкнотаў 500, 50 фунтаў і 1000 швейцарскіх франкаў.

«У пэўных колах банкноту намінала 500 еўраў ведаюць пад назвай «бін Ладэн», што робіць слушнымі аргументы супраць яе», – напісаў Лэры Самэрз у сваёй калонцы ў «Washington Post».

У тэксце «Час забіць стодаларавую купюру» былы кіраўнік Мінфіну ЗША адзначае, што нелегальныя дзеянні лягчэй здзяйсняць, калі мільён долараў у банкнотах € 500 важыць 1 кілаграм. Такая ж сума, але ў купюрах $ 20, важыць 22,5 кілаграмы.

Самэрз заўважае, што верагодна не дойдзе да адмовы ад усіх банкнотаў вялікіх наміналаў, але пераконвае, што можна ўвесці «мараторый на друкаванне» новых купюраў, што зрабіла б свет лепшым месцам».

У мінулую пятніцу міністры фінансаў краінаў ЕЗ загаварылі пра рызыку, звязаную з купюрай 500. Яны лічаць, што яе існаванне аблягчае фінансаванне тэрарыстычных і злачынных груповак. У сувязі з гэтым міністры заклікалі Еўрапейскі цэнтральны банк (ЕБЦ) ацаніць сітуацыю і ўнесці адпаведныя прапановы да 1 траўня. На гэтым тыдні старшыня ЕБЦ Марыё Драгі заявіў, што банк можа адмовіцца ад купюраў 500.

НМ, belsat.eu, паводле Washingtonpost.com

Стужка навінаў