Былы міністр фінансаў Расеі: Рубель абвалілі санкцыі...


Аляксей Кудрын назваў фундаментальныя прычыны падзення расейскай валюты.

Заходнія санкцыі супраць Расеі – сурёзны факта, які паўплываў на абясцэньванне расейскага рублю. Узмацненне ціску на эканаміку Расеі прывядзе да зніжэння курсу рубля, падкрэсліў Кудрын.

Падзенне коштаў нафты таксама аслабіла расейскую валюту, але роля гэтага чынніка ў абвале расейскай валюты складае не больш за 25 %. Санкцыі ў гэтай сітуацыі ўдарылі па рублю крыху мацней, іх роля ў піке расейскага рубля ад 25 да 40 %, – прыводзіць словы былога міністра фінансаў РФ выданне «Vedomosti.ru».

«Упершыню за час кіравання Пуціна і Мядзведзева існуе пагроза рэальнага зніжэння даходаў насельніцтва», – падкрэсліў Аляксей Кудрын. Паводле яго прагнозаў грамадзяне Расеі ў 2015 г. збяднеюць на 2-5% у параўнанні з 2014 г.

ЮВ, паводле «Vedomosti.ru»

Стужка навінаў