Былы кіраўнік польскага МЗС: Пуцін можа абмяняць Сірыю на Украіну


Былы міністр замежных справаў Польшчы Радаслаў Сікорскі даў свой прагноз, якую вонкавую палітыку будзе праводзіць Расея.

На ягоную думку, расейскі прэзідэнт марыць пра так званую «Ялту-2», на якой будзе зацверджанае паразуменне паміж роўнымі магутнымі дзяржавамі.

На пытанне, навошта магла б спатрэбіцца такая сустрэча сусветных лідараў, Сікорскі адказаў:

«Магу сабе ўявіць такі абмен ветлівасцямі ў стылі «Сірыя за Украіну».

Тады б Уладзімір Пуцін адмовіўся ад падтрымкі Башара Асада, у той час як ЗША пакінулі б апошняму Украіну, заўважыў былы польскі дыпламат.

Чытайце таксама >>> Беларусь і Польшча: Толькі бізнес

Сікорскі мяркуе, што Уладзімір Пуцін перабывае ў «фінансавай апале», а таму магчымы варыянт, што расейскі лідар рыхтуе вялікую прапанову новаму прэзідэнту ЗША.

«Умоваю для гэтага было б зʼяўленне ў Белым доме Трампа», – заявіў Радаслаў Сікорскі.

НМ, belsat.eu, паводле Tvn24.pl

Стужка навінаў